Біблятэкі ёсць у кожным раёне. На Лунінеччыне, Піншчыне і Століншчыне іх разам набярэцца крыху больш за сотню.
Карэспандэнты Медыя-Палесся пастараліся высветліць, хто цяпер ідзе ў бібліятэкі і што зараз прапануюць у гэтых установах чытачам.
У цэнтральнай бібліятэцы Лунінца кажуць, што чытаючых людзей у раёне нямала. У бібліятэку ідуць школьнікі, прыходзяць і студэнты. Аднак самыя пастаянныя наведвальнікі бібліятэкі – пенсіянеры. На Лунінеччыне ў бібліятэкі часцей прыходзяць жанчыны, чым мужчыны.
На Століншчыне значную частку наведвальнікаў бібліятэк складаюць дзеці (як хлопчыкі, так і дзяўчынкі) і падлеткі. За патрэбнай літаратурай прыходзяць студэнты і навучэнцы ліцэя, каледжа. Вельмі шмат сярод чытачоў пенсіянераў і людзей пажылога ўзросту, у пераважнай большасці гэта жанчыны.
Пінчукі любяць пачытаць кніжныя навінкі, аб якіх даведваюцца з інтэрнэта (некаторыя з іх нельга скачаць бясплатна, таму людзі і ідуць у бібліятэку). Моладзь у цэнтральнай гарадской бібліятэцы часта шукае падручнікі, а бабулі бяруць кнігі для сваіх унукаў.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…