"Любіць родную зямлю - добрая справа", - лічаць жыхары знакамітай вёскі Любань, якая ў мінулую суботу святкавала Дзень вёскі.
З віншавальным словам да прысутных звярнуўся настаяцель храма Ражства Прэсвятой Багародзіцы пратаірэй Валерый Скрабец. Сказаў сваё слова вядомы краязнаўца, пісьменнік Сцяпан Нефідовіч.
Падчас свята узгадалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Павіншавалі цёплымі словамі старэйшую жыхарку вёскі Ганну Мікалаеўну Краснікевіч, якая 4 чэрвеня сустрэла свой 91 год нараджэння. Жанчына мае шэсць праўнукаў і нават адну прапраўнучку.
Добрыя пажаданні прагучалі як у адрас самай маладой сям’і – Алега і Надзеі Шчупакоў, якія ажаніліся 25 чэрвеня, так і самай сталай сямейнай пары – Адама Адамавіча і Вольгі Міхайлаўны Дземідовічаў, якія разам ужо 66 гадоў!
Самая малодшая жыхарка вёскі на сённяшні дзень – Аляксандра Ўладіміраўна Шэўчык – ёй крыху больш за месяц.
Віншавальнымі словамі адзначылі мнагадзетную сям'ю Анатолія Міхайлавіча і Ганны Паўлаўны Янковічаў, якія выхоўваюць чацвёра дзяцей.
За найлепшае эстэтычнае афармленне адзначана сядзіба Мікалая Васільевіча і Галіны Сцяпанаўны Заступневічаў.
На працягу свята працавала выстава творчых работ мясцовых жыхароў, гучалі музычныя віншаванні.
Для приготовления этих бейглов понадобятся только творог и самоподнимающаяся мука. Если вы не найдёте такую…
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.