24 ноября 2024, воскресенье06:45

Политика

Лябедзька: Палітвязень Статкевіч будзе кандыдатам у прэзідэнты

25 ноября 2014, 18:03

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў аўторак правёў прэс-канферэнцыю ў Мінску.

Анатоль Лябедзька, лідар АГП, 25 лістапада зрабіў заяву на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, палітвязень Мікола Статкевіч (ён за кратамі знаходзіцца са снежня 2010 года) будзе кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. «Мы яго падтрымаем. Мы гатовыя выставіць яго кандыдатам, але разумеем, што яго не зарэгіструюць», — заявіў Лябедзька.

Другім кандыдатам у прэзідэнты будзе сам Анатоль Лябедзька. Але ён пакідае за сабой права зняцца з выбараў.

Ініцыятыўная група па вылучэнню кандыдатаў у прэзідэнты можа быць створана ўжо сёлета.

Ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч заявіў, што калі палітычныя сілы, якія выступаюць за правядзенне кангрэсу дэмакратычных сілаў (для абрання на ім адзінага кандыдата ў прэзідэнты), не маюць сваіх кандыдатаў, тады няма сэнсу у гэтым мерапрыемстве.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2015 годзе.

Міколу Статкевічу 58 гадоў. Ён — падпалкоўнік запасу, экс-кандыдат у прэзідэнты, дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху. У траўні 2011 года быў асуджаны на 6 гадоў зняволення «за арганізацыю масавых беспарадкаў» 19 снежня 2010-га ў Мінску. Палітвязень знаходзіцца ў магілёўскай турме № 4. Вызвалення Міколы Статкевіча, як і іншых палітвязняў, патрабуюць ад уладаў Беларусі Еўрасаюз і ЗША.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com