22 ноября 2024, пятница09:55

Запись

Лунінец адсвяткаваў Дзень моладзі па традыцыйным сцэнарыі

25 июня 2012, 22:24

Свята моладзі адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня. У гэты час звычайна ў горадзе шмат моладых людзей: абітурыенты не з’ехалі, а студэнты, наадварот, прыехалі дадому.

Аднак ніякіх зменаў ці разынак не было ў святочнай праграмме. Усё, як і ў мінулыя некалькі год: дзеткі размалявалі асфальт ля ЦДТ, лепшых маладых спецыялістаў узнагародзілі на сцэне, а потым пераможцы самадзейнасці спявалі “хіты” даўно мінулых гадоў.

Я знаходзілася на плошчы ад пачатку праграмы, але пратрымацца да канца ўсё ж не хапіла сіл.  Дарэчы, пачатак быў запланаваны на 18 гадзін, але святкаваць пачалі толькі недзе каля 19. Лепшых узнагародзілі, паглядзелі выступ карацістаў. І пачалася так званая дыскатэка.

“Дыскатэка” складалася з песень маладых і таланавітых, і рэпертуар яўна не для гарадскога свята. Ну, магчыма, для сельскага, але і то з нацяжкай.

Як падалося, свята спадабалася толькі дзеткам, бо прадавалі пап-корн, салодкую вату і балонікі, і можна было папрыгаць на батутах.

Калі у нас шмат таленавітай моладзі, хіба гэтая самая моладзь заслугоўвае такое “свята”?

Калі вярталася дадому, пачула размову двух 15-16-гадовых дзяўчынак.

“Неяк нецікава было зусім”, – падкрэсліла адна. “Ты проста не піла нічога, вось табе весела і не было”, – супакоіла яе другая.

Вывад напрошваецца сам па сабе.


Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Посольство США в Украине (Фото: US Embassy Kyiv Ukraine)