23 ноября 2024, суббота08:17

Политика

Лукашэнка заявіў ураду, што трэба вызваліць кабінеты (відэа)

27 февраля 2015, 9:06

Каб займацца "канкрэтнай вытворчасцю". Бо "эканоміка не расце", сказаў кіраўнік дзяржавы на сённяшняй нарадзе.

26 лютага Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную актуальным пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця. На ёй прысутнічаюць чальцы ўраду, кіраўнікі аблвыканкамаў. Гаворачы пра першыя звесткі па пачатку 2015 года, Лукашэнка адзначыў, што “ў цэлым эканоміка не расце”.

“Адстае прамысловасць, павялічваюцца запасы на складах і ўзаемныя неплацяжы, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Пакуль не спрацоўваюць прынятыя захады падтрымкі экспарту. І ўсё гэта пачынаецца адбівацца на людях. Рэальныя даходы не растуць”.

Ён падкрэсліў, што нельга ўсе праблемы звязваць толькі са знешнімі фактарамі. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад ураду не толькі справаздачы, але і канкрэтных прапановаў па выпраўленню сітуацыі (“што зроблена для таго, каб прадаць прадукцыю, атрымаць грошы”). Лукашэнка параіў чыноўнікам менш сядзець у кабінетах.

Даўно ўжо трэба вылазіць з кабінетаў і займацца канкрэтнай вытворчасцю. Сёння гэта пытанне нумар адзін“, — сказаў на нарадзе кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка назваў злачынствам наяўнасць пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці за прадукцыю, якую адправілі за мяжу.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media