Лукашэнка падкрэсліў, што шануе Віктара Дробыша за яго творчасць, але «больш за ўсё за тое, што вы ніколі, нават быўшы далёка ад нашай Радзімы, калі пра нас не вельмі добра казалі, не саромеліся называць сябе беларусам, у адрозненне ад асобных нашых «творцаў».
«Скажу зноў жа пра нашых асобных «творцаў», творчых асобаў, нават лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія не паспелі яшчэ яе атрымаць, выехалі за межы краіны і пастараліся цэбар бруду выліць на сваю краіну. Гэта няправільна, гэта не апазіцыйнасць. Гэта абсалютна няправільна, таму што Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх бацькоў, сваю маці не выбіраюць. Яна такая, якая яна ёсць. Калі ты дрэнна кажаш пра Радзіму, саромеешся яе, значыць, ты, перш за ўсё дрэнны сын», — працягнуў Аляксандр Лукашэнка.
Святлана Алексіевіч.