Літаратурна-этнаграфічныі музей Якуба Коласа ў Пінкавічах хутка адчыніць дзверы

Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы хутка адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў пасля рэстаўрацыйных работ. Адбудзецца гэта перад 130-гадовым юбілеем Народнага паэта Беларусі.

Пра гэта паведаміла дырэктар музея Ніна Рыгораўна Паўлавец, якая выступіла ініцыятарам рэстаўрацыі. Яна паведаміла “Медиа-Полесью”, што ў канцы кастрычніка ўжо будуць першыя наведвальнікі.

Рэстаўрацыя пачалася болей года таму. Будынак ужо даўно патрабаваў рамонту, бо ствараўся на базе старой школы ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя.

Стваральнік і першы дырэктар музея Іван Іосіфавіч Калоша (1928-2010) узгадваў, што пры заснаванні выкарыстоўвалася досыць не якасныя будаўнічыя матэрыялы, бо ў Савецкім Саюзе панаваў іх дэфіцыт. Галоўнае тады было зрабіць музей.

“Музей абнавіўся не толькі з пунту гледжання будаўнічага, – распавядае Ніна Паўлавец. – З’явіліся новыя экспанаты, што вельмі радуе. Галоўнае, што цяпер дом будзе мець такі выгляд, якім быў у часы знаходжання ў Пінкавічах Якуба Коласа”.

Будынак, дзе знаходзіцца музей, пабудаваны ў 1864 годзе. Да 1921 года там была школа, ў якой з 1904 па 1906 год працаваў настаўнікам Якуб Колас. З 1921 па 1939 год тут знаходзілася Пінскае лясніцтва. У 1941 г. немцы зноў размясцілі ў будынку школу, якая дзейнічала і пасля вайны да сярэдзіны 80-х гадоў.  

Поделиться

Последние новости

В Беларуси появится единое мобильное приложение для продажи билетов на общественный транспорт

С помощью электронной платформы можно будет круглосуточно заказывать и оплачивать билеты на все городские, пригородные…

5 часов назад

Секс и отношения: как справляться с подводными камнями

Секс играет важную роль в отношениях, но иногда он может стать источником проблем и недопонимания.…

5 часов назад

Второй саммит мира должен поставить точку в войне, – Зеленский

В частности, этот мир должен быть таким, чтобы не было заморозки войны и не было…

5 часов назад

В Минске перевернулся автокран, повреждены автомобили

По предварительной информации, у автокрана провалилась опорная "лапа" .

6 часов назад

Райская погода сохранится в выходные

Без дождя, ветра, по-летнему тепло в в субботу-воскресенье на Полесье.

6 часов назад