Лідар гурта «Троіца» Іван Кірчук на сцэне Палесскага драмтэатра прадставіць монаспектакль «Дарожка мая…».
«Дарожка мая…» – унікальная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. На тэатральнай сцэне, праз прызму свайго вопыту, аўтар спрабуе данесці першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць.
Падчас спектакля прагучаць больш за 20 беларускіх народных песень, запісанных падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый у 1983-2003 гадах, выбраных з фоналабараторыі рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ.
Гэта каляндарна-абрадавыя песні, якія чаргуюцца з сямейна-абрадавымі, поры года адпавядаюць перыядам чалавечага жыцця. Іван Кірчук тлумачыць сэнсы і сімволіку старажытных міфаў і робіць тэатралізаваную рэканструкцыю даўніх абрадаў і святаў. Гледачы ўбачаць рытуалы ўсхвалення Вады, Агню, Зямлі і ўсхвалення продкаў.
Таксама падчас відовішча можна будзе пачуць музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункі, падковы, нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з гледачамі на даступнай мове гукаў.
На сцэне Палесскага драматычнага тэатра спектакль «Дарожка мая…» пакажуць 8 лютага двойчы, у 15.30 і 18.00.
Даведкі па тэлефонах: 65-07-82, 32-25-34, 8(029)1142197.
Паводле Афіша tut.by.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.