22 ноября 2024, пятница09:36

В стране и мире

Леўчанка паказала свой першы буйны праект у Nike – з прэзентацыяй на Тыдні мод у Нью-Ёрку

12 сентября 2023, 15:48

Коллаж Трибуна

Коллаж Трибуна

Адна з найлепшых баскетбалістак у гісторыі Беларусі Алена Леўчанка завяршыла кар“еру ў лістападзе мінулага года. А ўжо праз тры месяцы Леўчанка паведаміла, што пераехала ў Лос-Анджэлес і ўладкавалася на працу ў Nike.

 

У ЗША беларуска правяла шмат гульнявых гадоў – ў 2000 годзе паехала на вучобу ў каледж Заходняй Вірджыніі, а потым стала першай баскетбалісткай з нашай краіны ў жаночай NBA, дзе гуляла за «Шарлот» (2006), «Вашынгтон» (2007) і «Атланту» (2010), піша Трыбуна

11 верасня ў сваім Instagram былая спартсменка паказала свой першы буйны праект у Nike. Яго дэманстрацыя адбылася на Тыдні мод у Нью-Ёрку.

– Мой першы і самы вялікі праект у кампаніі! Гэты лук проста ўнікальны!, – расказала Леўчанка ў сторыз Intsgram.

Былая баскетбалiстка таксама выказала рэспект Кім Шуі. Гэта даволі вядомая дызайнерка ў модным сусвеце, сярод яе прыхільніц, напрыклад, папулярная брытанская поп-спявачка Dua Lipa, якая ў 2018-м выступала на цырымоніі адкрыцця фіналу ЛЧ у Кіеве.

Леўчанка нагадала, што заўсёды марыла займацца модай.

– Я люблю моду, і менавіта так я магу выяўляць сябе. Мяне вельмі натхняе быць тут падчас Тыдню моды ў Нью-Ёрку і бачыць, як гэта чараўніцтва моды адбываецца ўжывую! – напiсала Алена.


Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Посольство США в Украине (Фото: US Embassy Kyiv Ukraine)