Пра гэта піша The Insider са словаў Афтандзіла Алімжанава, адваката Кадарыі. 4 сакавіка Кадарыю вывезлі з Бішкекскага СІЗА-1 прадстаўнікі МУС Беларусі.
Як распавядала Еўрарадыё, Кадарыя пасля затрымання і рашэння пра экстрадыцыю звяртаўся да кыргызскага прэзідэнта Садыра Жапарава з просьбай не выдаваць яго Беларусі. Абаронцы Кадарыі мяркуюць, што, высылаючы мужчыну ў Беларусь, Кыргызстан парушае міжнароднае заканадаўства.
У сваім звароце Кадарыя піша, з Беларусі ва Украіну ўцёк ад палітычнага пераследу: у Беларусі ён адміністраваў апазіцыйны інтэрнэт-рэсурс. Мужчына атрымаў украінскае грамадзянства, але Генпракуратура Кыргызстана лічыць яго грамадзянінам Беларусі і рашэнне пра яго выдачу прызнае законным.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!