Категории: Полешуки

Як пінчук Кутузаў гуляў за «Мілан» Берлусконі і забіў у яго вароты развітальны мяч

Кутузаў: «Берлусконі паспеў у гэтым жыцці ўсё! Нават купіць Кутузава. Заўсёды ўсміхаўся і марыў! Цяпер, мне падаецца, ён шчаслівы»

 

У панядзелак стала вядома пра смерць Сільвіа Берлусконі – італьянскага бізнесмена і палітыка з неадназначнай рэпутацыяй, які шмат гадоў быў прэм’ер-міністрам сваёй краіны і пры гэтым сябрам Уладзіміра Пуціна. А яшчэ Берлусконі быў прэзідэнтам топавага «Мілана», які пяць разоў выйграваў Лігу чэмпіёнаў.

Зусім маленечкай, але ўсё ж часцінкай футбольнага праекта Сільвіа стаў і пінчук Віталь Кутузаў. Tribuna.com нагадала, як футбаліст з Пінску трапіў у «Мілан» і чым там адзначыўся.

Трансфер аформілі ў перапынку матча

Пераход 21-гадовага форварда аформілі ў 2001 годзе проста ў перапынку матча БАТЭ і «Мілана» ў кваліфікацыі Кубка УЕФА – і гэта ўжо легендарны момант беларускага футболу. Праўда, кіраўніцтва італьянскага клуба надумала ўзяць беларуса не па выніках 45 хвілін матча ў Мінску, як многія памылкова лічылі. За пару месяцаў да таго Кутузаў прыязджаў у Італію ў складзе маладзёжнай зборнай на таварыскі матч супраць мясцовай «маладзёжкі». Плюс «чырвона-чорныя», рыхтуючыся да еўракубкаў, праглядалі матчы БАТЭ і, напэўна, не пакінулі без увагі маладога нападаючага, які на той момант забіў ужо 61 мяч у 118 матчах чэмпіянату і Кубка Беларусі, а таксама еўракубкаў.

Такая вынiковасць выклікала цікавасць за мяжой. У той жа Італіі займець футбаліста хацела «Фіярэнціна», а ў Расіі да Кутузава прыглядалася маскоўскае «Дынама».

Размова віцэ-прэзідэнта італьянцаў Адрыяны Галіяні і боса барысаўчан Анатоля Капскага ў падтрыбунцы «Дынама» скончылася ўзгадненнем пераходу. Ужо праз тыдзень ён быў афіцыйна аформлены: БАТЭ атрымаў 3,5 мільёна еўра, і за матчам у адказ на «Сан-Сіры» Кутузаў назіраў з трыбун ужо ў якасці гульца «расанеры». Той трансфер разам з пераходам Рэнана Брэсана ў «Аланію» да гэтага часу застаецца самым дарагім у гісторыі белфутбола.

Усё пачалося з выдалення зубоў

Пінчук адразу адчуў, што такое прафесійны падыход. Адразу пасля трансферу Кутузава адправілі да стаматолага.

– Медыцынскі штаб клуба зрабіў мяне сапраўдным атлетам. Мяне там з ног да галавы сканавалі, каб зразумець, як зрабіць мацнейшым, хутчэйшым, цягавіцейшым. Ім адразу патрабаваўся новы Кутузаў. На другі дзень мне выдалілі ўсе чатыры зубы мудрасці, і я быццам скінуў камізэльку з пяском – стала ў два-тры разы лягчэй трэніравацца, – успамінаў футбаліст праз гады.

Шаўчэнка і Каладзэ прынялі холадна

У «Мілане» ужо на той момант былі гульцы з постсавецкай прасторы. Абодва пераехалі ў Італію з кіеўскага «Дынама»: украінец Андрэй Шаўчэнка – летам 1999-га, а грузін Каха Каладзэ – за паўгода да Кутузава. Але рускамоўныя аднаклубнікі не імкнуліся дапамагаць ураджэнцу Пінска з адаптацыяй, прыняўшы яго, паводле ацэнкі беларускага гульца, халадней за ўсіх астатніх. Сам Кутузаў гэта тлумачыў розніцай у статусах – абодва былі і старэйшыя, і больш вопытныя як футбалісты.

Мальдзіні дапамагаў падключыць інтэрнэт

А вось астатнія гульцы, па ўспамінах футбаліста, паставіліся да навічка вельмі добразычліва. Зорныя аднаклубнікі ўражвалі спагадлівасцю. Да прыкладу, легенда «Мілана» Паала Мальдзіні тры гадзіны перад адной з трэніровак настройваў інтэрнэт на камп’ютары беларускага аднаклубніка. Мальдзіні таксама параіў калегу не насіць ірваныя джынсы, каб не правакаваць журналістаў на «модны прысуд».

Гуляў з Пірла ў PlayStation

– 9 ліпеня 2006 года пасля абеду я паспаў, потым пагуляў у PlayStation, а ўвечары выйграў чэмпіянат свету, – легендарная фраза Андрэа Пірлы пасля выйгранага яго Італіяй у Францыі фіналу ЧС-2006.

Кутузаў таксама любіў прыстаўку – вольны ад трэніровак час праводзіў у гульнявым пакоі клубнай базы. Там ён хутка набіў скіл у сімулятары FIFA і быў адным з найлепшых у камандзе – ледзь не адзіным, хто мог гуляць з ім на роўных, быў як раз Пірла.

Уразіў усіх чырвонай дублёнкай

Запамінальным быў першы прыезд Кутузава ў Мінск пасля пераходу ў топ-клуб. Па ўзнагароду найлепшага нападаючага ЧБ-2001 у рэдакцыю «Прэсбола» Кутузаў прыехаў у чырвонай дублёнцы ад Versace і вастраносых ботах. Пры гэтым футбаліст перасоўваўся па беларускай сталіцы грамадскім транспартам і сваім выглядам шакіраваў людзей.

Здзіўленыя былі і былыя партнёры па БАТЭ, калі Кутузаў у такім выглядзе заявіўся да іх на трэніроўку.

Фота Прэсбол

– Рэакцыя была шокавая. Віталь ужо тады быў незалежным чалавекам, які не надта прыслухоўваўся да чыйгосьці меркавання. Ён і да Італіі любіў апранацца ярка, а тут… Казалі тады яму: «Можа, трэба неяк прасцей?» А ён у адказ: «А чаго я павінен быць такім як усе?!», – успамінаў экс-варатар Барысава Аляксандр Федаровіч.

Сам Віталь называў свой стыль «выклікам шэрай беларускай рэчаіснасці», а сябе – «першым чалавекам, які зрабіў хайп у Беларусі, калі яшчэ не было Instagram». Праўда, у Мілане гэтую дублёнку футбаліст ніколі не насіў.

На трэніроўках у Анчалоці ператвараўся ў абаронцу

У «Мілане» Кутузаў сутыкнуўся з сур’ёзнай канкурэнцыяй у цэнтры атакі: Андрэй Шаўчэнка, Філіпа Індзагі (яго купілі за пару месяцаў да беларуса за 36 мільёнаў еўра ў «Юве»), Хаві Марэна (за яго аддалі 16 мільёнаў еўра іспанскаму «Алавесу»), Хасэ Мары і Марка Сімонэ. Пры гэтым Карла Анчалоці яшчэ і часта выбіраў схему з адным нападаючым. Шанцам беларуса на гульнявы час быў перавод на левы край абароны.

– Анчалоці ставіў мяне крайнім абаронцам – побач з Кастакуртам. А чаго? Я цягавіты, на бровачцы ў мяне выдатна атрымлівалася. Мая каманда заўсёды перамагала, і на трэніроўках я стаў запатрабаваным гульцом. Быццам хлопец ніякай вагі не мае, але яго каманда заўсёды ў плюсе, – успамінаў форвард.

Але тыя эксперыменты так і не выйшлі за межы трэніровачнага працэсу.

Правёў усяго чатыры матчы за клуб

Дэбют за аснову «Мілана» ў Кутузава здарыўся праз два месяцы пасля трансферу: беларуса выпусцілі на заключныя 10 хвілін кубкавага матчу супраць «Перуджы» (3:0). Выйшаў ён і ў матчы ў адказ (0:0), атрымаўшы ўжо 15 хвілін. У першым выпадку Віталь замяніў Руі Кошту, у другім – Пірлу.

Шанца ў чэмпіянаце прыйшлося чакаць аж да лютага. Форварда выпусцілі ратаваць матч супраць «Лацыа» на рымскім «Алімпіка», дзе «Мілан» да 85-й хвіліны, калі Кутузаў змяніў Крысціяна Брокі, прайграваў 0:1. І госці адыграліся, хай і без непасрэднага ўдзелу пінчука: пасля падстрэшка з вуглавога на 92-й хвіліне Каладзэ прабіў галавой, і мяч, закрануўшы Шаўчэнку, заляцеў у вароты рымлян (адзнака 3:45).

Далей Кутузава чакалі два з паловай месяцы без гульнявой практыкі. Дапамагла паездка ў нацыянальную зборную, за якую ён магутна дэбютаваў у «таварняку» супраць Венгрыі (5:2): спачатку зрабіў асіст на яшчэ аднаго дэбютанта Аляксандра Глеба, а потым на працягу чатырох хвілін сам вызначыўся двойчы.

– Мы паказалі «Мілану», які класны форвард у іх ёсць, – казаў пасля матчу галоўны трэнер зборнай Эдуард Малафееў.

І ўжо праз чатыры дні пасля матчу з венграмі Кутузаў зноў выйшаў у складзе «Мілана», і зноў супраць рымскага клуба – на гэты раз супраць «Ромы» на «Сан-Сіры». Віталь з’явіўся на полі на 78-й хвіліне пры ліку 0:0, змяніўшы Шаўчэнку, у якога ў той дзень мала што атрымлівалася. Праз некалькі хвілін беларускі нападаючы мог аформіць першае галявое дзеянне, але Індзагі не змог апрацаваць мяч пасля яго перадачы. Таксама беларус двойчы сам спрабаваў прабіць па варотах, але гэтыя спробы былі заблакаваныя абаронцамі, а лік так і застаўся не адкрытым (адзнака 2:30).

Той сезон «Мілан» скончыў на чацвёртым месцы ў чэмпіянаце, вылецеў у паўфінале Кубка Італіі ад «Ювентуса» і паўфінале Кубка УЕФА ад дортмундскай «Барусіі».

«Мілан» адбіў толькі частку выкладзеных грошай

Улетку 2002-га Кутузаў з’ездзіў з «Міланам» у амерыканскае турнэ, дзе згуляў супраць зборнай Эквадора, але трансферы ўладальніка «Залатога мяча»-1999 Рывалды (ён толькі-толькі ўзяў золата ЧС) і датчаніна Ёна-Даля Томасана паставілі крыж на перспектывах у клубе.

Пачаліся паездкі па арэндах. У жніўні Кутузаў быў аддадзены партугальскаму «Спортынгу», дзе толькі ўзыходзіла зорка Крышцiяну Раналду. За год там Віталь забіў 8 мячоў у 31 матчы, адзін з якіх – з першай у кар’еры Раналду галявой перадачы ў афіцыйным матчы.

Адзін з самых памятных матчаў для Крышціяну – той, у якім забіў беларус Кутузаў: не толькі абменьваліся асістамі, але і гулялі ў прыстаўку

Пасля адрэзка ў Лісабоне былі 15 галоў у Серыі Б за «Авеліна» Здэнека Земана – але міланцаў гэта не пераканала. Яны ў выніку прадалі гульца – танней, чым набывалі. У ліпені 2004-га «Сампдорыя» выкупіла 50% правоў на гульца за 1,5 мільёна еўра. А праз паўгода міланцы атрымалі яшчэ мільён еўра за пераход гульца ў «Парму» – столькі ж атрымала і «Сампа».

Сімвалічна, што свой апошні гол у кар’еры Кутузаў забіў менавіта «Мілану». Гэта здарылася 7 лістапада 2010 года ў матчы Серыі А ў складзе «Бары» (адзнака 2:00).

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!

Поделиться

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

2 часа назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

2 часа назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

2 часа назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

3 часа назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

6 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

7 часов назад