У аддзяленні «Беларусбанка» на вуліцы Калініна ў чарзе сабралася каля 20 чалавек, большасць альбо закрывае рублёвы дэпазіт, каб набыць валюту, альбо адразу купляе валюту.
Галоўная тэма для абмеркавання ў Мінску – імклівы рост курсаў валют. Нягледзячы на заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што «дэвальвацыі не будзе», беларусы перастрахоўваюцца і пераводзяць свае ашчаджэнні ў даляры.
У аддзяленні «Беларусбанка» на вуліцы Калініна ў чарзе сабралася каля 20 чалавек, большасць альбо закрывае рублёвы дэпазіт, каб набыць валюту, альбо адразу купляе валюту. Каля 12:00 даляры і еўра скончыліся, з таго часу прадаецца толькі здадзеная валюта.
Падобная сітуацыя і ў «Беларусбанку» на праспекце Незалежнасці каля плошчы Перамогі. Чарга кліентаў выходзіць за межы аддзялення, грошы ў банкамаце скончыліся.
Інтэрнэт-карыстальнікі паведамляюць пра адсутнасць валюты ў многіх абменніках. Там, дзе даляры ёсць у продажы, іх курс моцна адрозніваецца ад афіцыйнага.
У большасці абменнікаў «Беларусбанка» пасля абеда курс быў узняты да 11 490 рублёў. «Банк Масква-Мінск», «БелВЭБ», «БСБ Банк» прадаюць даляры па 11 500 рублёў. Рэкардсмен – «Абсалютбанк» з 11 600 рублямі.
Яшчэ ўчора раніцай амерыканскую валюту можна было свабодна набыць па 11020-11050 рублёў. Такім чынам за суткі курс фактычна вырас на 4%.
Нацбанк не рэагуе на змены на валютным рынку ніяк. Афіцыйны курс даляра па-ранейшаму прырастае на 10 рублёў штодзень, заўтра ён будзе складаць 10890 рублёў.
Розніца паміж афіцыйным курсам і курсам у абменніках дасягае 6,5%, сітуацыя блізкая да ўтварэння двух паралельных курсаў.
Мужчина склонил к сексу свою дочь, когда ей было 13 лет. Позже он стал приглашать…
Об этом рассказали в ЖКХ.
Для решения задачи требуется серьезная подготовка и сообразительность. Справишься с ней?
Образованию гололёда на дорогах и тротуаров способствовали выпавшие осадки в виде мокрого снега, а также…
По информации правозащитного центра «Вясна», в одной из колоний политическим заключенным, которых только что перевели…
Избранный президент США может назначить бывшего начальника разведки Ричарда Гренелла спецпосланником по войне в Украине.…