19 декабря 2025, пятница19:01

Культура

Купальскія прыгажуні

7 июля 2016, 14:04

У Пінску праходзіць конкурс “Купалінка-2016”.

Як паведамляла МП, на першым этапе конкурса дзяўчынам трэба было сплясці купальскі вянок. Другі этап  — фотасэсія ў этнічных строях. Потым, самую прыгожую Купалінку абяруць карыстальнікі  сацсетак.

Удзельніцы Конкурсу “Купалінка-2016”

У самім Пінску ужо даўно не адзначаюць Купалле на гарадскім узроўні. У купальскую ноч пінчукі раз’язджаюцца па навакольных вёсках, каб далучыцца да народнага свята. Там людзі спяваюць, скачуць праз вогнішча, шукаюць папараць-кветку. Таму конкурс “Купалінка-2016”, які зладзілі супрацоўнікі музея Беларускага Палесся быў вельмі дарэчы і расфарбаваў пазітывам пахмурны ліпеньскі дзень.

Дзяўчыны, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, вельмі арганічна глядзеліся на вуліцах старога горада.

Прадстаўляем наш фотарэпартаж з другога этапа “Купалінкі-2016”.

Прагулкі па пінскай наберажнай

Прагулкі па пінскай наберажнай

Вольга Аляксандрава даведалася аб конкурсе праз сацсеткі

Вольга Баброўнік - навучэнка Пінскага медыцынскага каледжу, вельмі любіць Купалле, таму і вырашыла прыняць удзел у імпрэзе

Юліана Лемяшэўская вучыцца ў Пінскім медыцынскім каледжы. Дзяўчыну ўвесь час суправаждаў яе хлопец, які прыйшоў падтрымаць яе на конкурсе

Кацярына Скіруха вучыцца ў Палескім дзяржуніверсітэце, зараз у  дзяўчыны практыка

Галасуйце за самую прыгожую Купалінку праходзіць на старонцы музея Беларускага Палесся тут.