У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама адзначылі, што, акрамя выступленняў калектываў мастацкай самадзейнасці раёна, культработнікі арганізуюць для ўсіх шматлікія конкурсы, забавы, цікавыя гульні і шмат чаго іншага.
Пачатак народнага гуляння “Купалле” ў Століне запланаваны на 21.00. Акрамя культурна-масавых мерапрыемстваў, у гарадскім парку будзе працаваць выяздны продаж тавараў.
Купалле – адно са старажытных народных святаў, якое на Беларусі адзначаюць з размахам. Магічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі, калі нашы продкі былі язычнікамі. Падчас свята людзі дзякавалі сонцу, яго сіле, а таксама агню, вадзе і зямлі. З цягам часу язычніцкія традыцыі перапляліся з хрысціянскімі. Так і існуюць зараз.
Менавіта з Купаллем, купальскай ноччу звязаны шэраг паданняў, цікавых гісторый. Лічыцца, што ў гэтую ноч звяры размаўляюць чалавечай мовай, а злыя духі спрабуюць нашкодзіць людзям.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.





































