6 октября 2024, воскресенье19:50

Запись

Купальскае вогнішча ў Дварцы было па-сапраўднаму святочным

8 июля 2014, 2:46

Раённае свята “Купалле” прайшло ў вёсцы Дварэц ля ракі Цна. Народныя гулянні доўжыліся да першай гадзіны ночы.

Наблізіцца да народных вытокаў, нагадаць аб міфічных уяўленнях беларусаў жыхарам і гасцям вёскі дапамагла канцэртная праграмма, падрыхтаваная працаўнікамі культуры. Гучалі купальныя песні, сярод іх – знакамітыя “Купалінка” і “Ой, рана, на Йвана”.

Па традыцыі ўдзельнікам свята прапанавалі знайсці папараць-кветку. Згодна павер’ю, той, хто яе адшукае, будзе мець шчасце, долю і дабрабыт. У гэтым годзе  шчаслівым уладальнікам “папараць-кветкі” стаў маленькі хлапчук.

 

Інтрыгай свята стала запальванне купальскага вогнішча. Пра гэта паклапаціліся чэрці.

На народным свяце выступілі такія калектывы, як “Вандроўнікі” (Дварэцкі ЦСДК), “Надзея” (Кажан-Гарадоцкі СДК), “Крынічанька” (Лунінецкі ГДК).

Павіншаваць блізкіх і знаёмых са святам прысутныя маглі на танцавальна-забаўляльнай праграме “Купальскія зоры”, дзе выступілі сольныя артысты горада і раёна. Завяршылася дварэцкае “Купалле” святочнай дыскатэкай.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото: zen.yandex.ru