6 октября 2024, воскресенье19:24

Запись

Купалле ў Пінкавічах

7 июля 2012, 21:49

Адное з самых старажытных святаў адзначылі на Піншчыне. Спявалі, танчылі і разводзілі вялікае вогнішча на беразе Піны. Сяло Пінкавічы, што ў чатырох кіламетрах ад Пінску, традыцыйна святкуе Купалле.

Сённяшняя Піна, якая бяжыць праз Пінкавічы не такая, якой была да часоў меліярацыі, а нехта ўвогуле яе не заве ракою. Тым не менш, каб не парушаць традыцый, урачыстасці штогод адбываюцца на ўзбярэжжы.

Канцэртная праграма пачалася а 21-й гадзіне, каля будынку бібліятэкі. Пасля вітальнага слова, прысутныя спусціліся на бераг, каб паўдзельнічаць у абрадах. Мерапрыемства правёў Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Крыніцы” Пінкавіцкага сельскага дому культуры пад началам Няхайба Ігара Паўлавіча.

Наступіў час аднаго з важнейшых кампанентаў купальскага святкавання – дзяўчынкі спускаюць вяночкі ў раку. Чый хутчэй і першы паплыве, тая дзяўчынка першай возьме шлюб.

Мясцовыя хлопцы запалілі свае вогнішча – колы ад трактароў і грузавікоў дымяць на ўсю акругу.

На пляцоўцы каля Пінкавіцкай дзіцячай бібліятэцы пачаліся пляскі. Народ пусціўся ў гулянні да ранку.

Купалле – гэта старажытнае язычніцкае земляробчае свята, якое пасля прыняцця хрысціянства, царквою стала адзначацца, як Раство Іаана Хрысціцеля. Каталікі ж святкуюць у ноч з 23 на 24 чэрвеня.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото: zen.yandex.ru