Мужчыну пакаралі за тое, што на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён размясціў “экстрэмісцкія матэрыялы” (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Яму выпісалі штраф 740 рублёў і адабралі тэлефон, паведамляе “Наша Ніва”.
Антон Бубала ў дзяцінстве перажыў концлагер. Яму і яго сям’і пашчасціла выжыць. Цяпер Бубала старшы навуковы супрацоўнік мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея, ганаровы грамадзянін горада.
Пасяджэнне раённага суда адбылося 24 студзеня. Пастанова па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні з’явілася на Нацыянальным прававым партале.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!