У Музеі беларускага Палесся адкрыецца аднаімённая выстава.
Напярэдадні зімовых святаў музей запрашае дзяцей і дарослых здзейсніць падарожжа ў дзівосны свет гісторыі кракаўскіх батлеек.
Кракаўскія батлейкі – гэта багата аздобленыя сцэны Божага Нараджэння з архітэктурнай спасылкай на адметнасці Кракава. Гэта форма батлейкі сфармавалася ў XIX стоагоддзі і культывуецца дагэтуль, з’яўляючыся правобразам сучасных батлеек.
Гістарычны музей Кракава з 1946 года ладзіць штогадовыя конкурсы і выставы батлеек, якія вылучаюцца надзвычайнай рэлігійнай, мастацкай, патрыятычнай і гістарычнай каштоўнасцю.
У Пінску будуць прадстаўлены батлейкі з фондаў Гістарычнага музея горада Кракава, якія атрымлівалі найвышэйшыя адзнакі і ўзнагароды. Адметнасцю кракаўскіх батлеек з’яўляюцца сцэны з гістарычнімі персанажамі (каралямі, нацыянальнымі героямі, заслужанымі і вялікімі палякамі) і персанажамі з гарадскіх лягенд (напрыклад Трубачом, панам Твардоўскім).
Некаторыя батлейкі маюць сучасныя і складаныя механізмы, а таксама ўбудаваныя музычныя рашэнні, з якіх гучаць кракаўскія мелодыі або найбольш папулярныя калядкі.
Выставаа падрыхтавана Гістарычным музеем горада Кракава, Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Польскім Інстытутам у Мінску.
16 лістапада а 16-й гадзіне ў Музеі беларускага Палесся адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Кракаўскія калядныя батлейкі”, яна будзе працаваць да 9 снежня.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.