20 декабря 2025, суббота23:56

В стране и мире

Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна прабрацца 145 мігрантам з тэрыторыі Беларусі

7 мая 2023, 13:58

Фото используется в качестве иллюстрации

Фото используется в качестве иллюстрации

Служба аховы дзяржаўнай граніцы Літвы зафіксавала 6 спроб незаконнага перасячэння граніцы з беларускага боку (пазаўчора — 1).

 

Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі паведаміла, што ў мінулы дзень папярэджана 60 спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (95).

Паводле інфармацыі Пагранічнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 79 іншаземцаў (104), у тым ліку грамадзяне Эрытрэі, Ганы, Каморскіх астравоў, Конга, Малі. Затрыманы грамадзянін Літвы, які перавозіў 10 нелегалаў.

З пачатку года зафіксавана 11.848 спроб незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 8.366, Латвію — 2.530, Літву — 952), у тым ліку з пачатку траўня — 1.048.