25 ноября 2024, понедельник01:16

Запись

«Кожнаму чалавеку шлях адкрыты ў бібліятэку» – карыснае падарожжа

1 апреля 2013, 12:59

Падарожжа па кніжнам лабірынце «Кожнаму чалавеку шлях адкрыты ў бібліятэку» прайшло ў Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ў час школьных канікул.

Як расказала карэспандэнту Медыя-Палесся загадчыца аддзела абслугоўвання Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Ніна Фёдараўна Рамашка, падарожжа ўключала ў сябе 5 этапаў: міні-экскурсія па бібліятэцы; паэтычная хвілінка «Паэзіі чароўныя імгненні»; дакументальны фільм паэта-земляка Леаніда Дранько-Майсюка «Горад Боны і Давыда»; агляд літаратуры «Пра родны край з любоўю»; кніжная выстава «Край наш родны – лёс наш вечны».

Дзеці правялі гэты час з карысцю для сябе.

Дарэчы, у чытальнай зале бібліятэкі пачала працу тэматычная выстава для абітурыентаў, дзе прадстаўлены буклеты, кнігі, даведнікі для паступаючых у сярэднія спецыяльныя і вышэйныя навучальныя ўстановы краіны.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: Kerem Uzel / Bloomberg
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: unsplash.com