22 ноября 2024, пятница20:13

Запись

Кораб’еўскія краявіды – адны з непаўторных і таямнічых на Палессі

8 августа 2016, 16:27

Серыю фотаздымкаў з краявідамі маленькай вёсачкі Кораб’е, што ў Столінскім раёне, размясцілі карыстальнікі сайта ў групе “ВК”.

Кораб’е – вёска, якая знаходзіцца на мяжы Лунінецкага і Столінскага раёнаў. Яшчэ яна цікавая тым, што размешчана на тэрыторыі заказніка “Сярэдняя Прыпяць”. Каб убачыць прыгажосць палескай прыроды, у Кораб’е прыязджаюць турысты нават з замежных краін.

На тэрыторыі вёскі спецыяльна для турыстаў створаны візіт-цэнтр заказніка “Сярэдня Прыпяць”, дзе прапануюць цікавыя маршруты для знаёмства з флорай і фаўнай гэтай часткі Палесся.

Адлегласць ад Лунінца да Кораб’я складае 12 км, ад Століна – 36 км, ад Брэста – 240 км, ад Мінска – 250 км. Пераадолеўшы гэтыя кіламетры, можна на свае вочы ўбачыць ўсю непаўторнасць палескай вёсачкі на беразе Прыпяці, яскрава адчуць сувязь з прыродай, дакрануцца да таямніцы роднай зямлі. А пакуль няма часу на паездку, палюбуйцеся прыгажосцю Кораб’я на гэтых фотаздымках.

ДАВЕДКА “МП”

Па паведамленях у кнізе “Памяць. Столінскі раён”, паселішча Кораб’е ў 1921 годзе ўяўляла сабой калонію Плотніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, мела 6 двароў з 42 жыхарамі. З 1939 года была вёскай і знаходзілася ў складзе БССР. Перад Вяікай Айчыннай вайной там налічвалася 18 двароў з 53 жыхарамі. Спалена ў 1943 годзе фашыстамі. Паводле перапісаў: 1959 год – 126 жыхароў, 1970 год – 131 жыхар, 1980 год – 70 жыхароў, 2002 год – 47 жыхароў (24 двары).


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters