19 сентября 2024, четверг00:33

В стране и мире

Колькасць рэпрэсаваных будзе павялічвацца бліжэй да выбараў 2024 і 2025 гадоў – праваабаронца

5 января 2024, 11:36

Бліжэй да правядзення абвешчаных уладамі выбараў (25 лютага 2024 года ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы) колькасць рэпрэсаваных будзе павялічвацца.

 

Такое меркаванне ў каментары “Позірку” выказаў юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка.

“Гэтыя мерапрыемствы ў Беларусі заўсёды суправаджаюцца ўзмацненнем рэпрэсій. У гэтага працэсу ёсць яшчэ больш далёкі гарызонт — прэзідэнцкія выбары 2025 года. Я ўпэўнены, што Лукашэнка не дапусціць умоваў, якія ў 2020-м прывялі да масавых пратэстаў”, — сказаў праваабаронца.

“Улада не можа спыніцца на дадзеным этапе, бо ёй няма чаго прапанаваць грамадству. Калі чалавек не можа адкрыць сайт у інтэрнэце, якому ён давярае, не можа падтрымаць ці выказаць непраўладнае меркаванне без пагрозы страціць працу ці нават апынуцца ў зняволенні, даводзіцца казаць пра новую рэчаіснасць скарочаных правоў”, — заявіў Сапелка.

Адказваючы на пытанне, ці будзе ўведзена адміністрацыйная адказнасць за “прапаганду нетрадыцыйных сексуальных адносін, змены полу, педафіліі і чайлдфры”, як прапануе Генеральная пракуратура, Сапелка зазначыў: “Увядуць, калі ўлады будуць разумець, што ім гэта для чагосьці патрэбна. Запярэчыць ім у Беларусі няма каму. Калі так адбудзецца, гэта яшчэ больш абмяжуе правы пэўных груп людзей”.

Праваабаронца падкрэсліў, што ў краіне парушаюцца правы і тых, хто прытрымліваецца традыцыйнага светапогляду, напрыклад прадстаўнікоў рэлігійных плыняў. Пераслед прадстаўнікоў тых ці іншых канфесій парушае міжэтнічны, рэлігійны мір, сказаў юрыст.

Паводле слоў суразмоўцы, правы чалавека вельмі рэдка парушаюцца ў адносінах толькі да адной групы людзей, паступова гэта распаўсюджваецца на ўсіх. “Хутка парушэнні правоў чалавека, нейкія абмежавальныя меры закрануць і прыхільнікаў уладаў. Напрыклад, яны захочуць выйсці і падтрымаць нейкую дзяржініцыятыву, але не спытаюць дазволу”, — абмаляваў гіпатэтычную сітуацыю Сапелка.

Ён паведаміў, што ў 2024 годзе праваабаронцы працягнуць сістэмны збор доказаў злачынстваў улады і ідэнтыфікацыю злачынцаў.

Патэнцыйная пагроза міжнароднага пераследу парушальнікаў правоў чалавека на ўсіх узроўнях дзяржаўнай улады, вінаватых у злачынствах супраць беларускага народа тым больш відавочная, чым больш збіраецца доказаў, падкрэсліў праваабаронца.

На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі 1.452 палітвязні паводле крытэраў праваабарончага цэнтра “Вясна” і 1.614 — ініцыятывы Dissidentby.

ПО ТЕМЕ:


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru