Як паведаміла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч, фэст прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які ва ўсім свеце адзначаюць 18 мая.
– Сімвалічна, што на гэты раз свята праходзіць у нашай краіне у перыяд, абазначаны як Год малой радзімы, – кажа Святлана Вярэніч. – З гэтай нагоды калектыў раённага краязнаўчага музея віншуе музейшчыкаў, краязнаўцаў раёна, а таксама ўсіх тых, хто не раўнадушны да гісторыі Бацькаўшчыны, з гэтым святам. І запрашаем усіх на музейны фэст да нас.
Праграма музейнага фэсту «Класічны вечар ХIХ стагоддзя ў радзівілаўскім парку»:
- танцавальна-музычная праграма ў стылі 19 стагоддзя з элементамі тэатралізацыі з удзелам калектываў ГДК, Столінскай школы мастацтваў, Рэчыцкай дзіцячай музычнай школы, Дома дзіцячай творчасці. Арганізатары прапануюць гасцям свята прыходзиць у вячэрніх уборах;
- літаратурныя чытанні па матывах твораў аўтараў «серебряного века»;
- майстар-класы па класічных танцах і вырабу маскарадных масак, аквагрым;
- выстава рарытэтных прадметаў з фондаў музея;
- мультымедыйная дэманстрацыя «Шляхамі нашай малой радзімы»;
- аглядная экскурсія па парку «Парк «Манькавічы» – жамчужына паркавай культуры Століншчыны»;
- фотасесія ў «партрэтнай майстэрні».
Пачатак у 18.00 гадзін. Парк «Манькавічы». Уваход свабодны.