Категории: Культура

Кінахіты па-беларуску глядзелі ў Пінску

У Пінску ўпершыню зладзілі прагляд кінахіта з беларускамоўным перакладам.

Кінапрагляд праходзіў у кафэ “Бона Сфорца” і на суд гледачоў была прадстаўлена стужка “Кніга Ілая”, знятая ў жанры постапакаліпсіса.

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Дэнзэл Вашынгтон, Гары Олдмен і Міла Куніс. На беларускую мову герояў «Кнігі Ілая» агучылі Павел Харланчук, Святлана Цімохіна, Зміцер Саладуха, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Уладзімір Глотаў.

Нягледзячы на бясплатныя запрашэнні і сусветную вядомасць фільма, на першы беларускамоўны кінапаказ прыйшло крыху больш за дзясятак пінчукоў.

Ці стаў першы блін камяком, распавядае ініцыятар праглядаў у Пінску Міхась Сярэдзіч:

– Я спадзяваўся, што будзе больш людзей. У Мінску такія паказы робяць у кінатэатрах і збіраюць поўныя залы, нягледзячы на тое, што трэба набываць квіткі. Аднак, я ўсё роўна рады, што справа пайшла.

Алена, якая прыйшла паглядзець фільм расказала, што ёй было цікава:

– Я не глядзела гэты фільм у рускамоўнай агучцы, таму для мяне гэта было нязвыкла і цікава. Па-іншаму ўспрымаецца фільм на мове, такія паказы трэба працягваць.

Пінчанка Наталля патдрымала ідэю арганізацыі падобных мерапрыемстваў:

– Гэта вельмі важна паглядзець цікавы фільм і пабываць у беларускамоўным асяродку. Калі будуць паказываць мультфільмы з беларускім перакладам, то прывяду на прагляд сваіх дзяцей.

Аляксей застаўся ня вельмі задаволены падзеяй:

– Усё было добра, толькі месца абралі няўдала. Кафэ не падыгодзіць да уважлівага прагляду фільмаў, пастаянна ходзяць людзі, афіцыянты, мне гэта замінала.

Міхась Сярэдзіч паабяцаў выправіць сітуацыю:

– Прааналізуем нашу падрыхтоўку і будзем працаваць у гэтым накірунку і далей. Магчыма, па-іншаму будзем рэкламаваць паказы, зменім лакацыю і фармат праглядаў. Спадзяюся, што да нас далучацца новыя людзі.

Последние новости

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

3 часа назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

12 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

12 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

12 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

13 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

16 часов назад