Як раней паведамлялі СМІ, органы дзяржбяспекі праявілі пра нездаровы інтарэс да прадстаўнікоў стралковых клубаў, страйкбалістаў і рэканструктараў. Як стала вядома “Нашай ніве”, парадычна затрыманымі аказаліся дзясяткі людзей.
У нечым гэта нагадвае справу «Белага Легіёна» ў 2017-м, адзінае, што сёлета ўсё разгортваецца не вакол падкінутых аўтаматаў, а вакол сапраўднай дыверсіі ў Мачулішчах.
Дэталяў масавых аблаваў рэдакцыя не ведае. Сігналы прыходзяць супярэчлівыя і без асаблівых дэталяў.
Вядома, што частку людзей з КДБ выпускаюць пасля некалькіх дзён у засценках. Некаторыя яшчэ там. Усе, хто выходзіць — пад падпіскамі аб неразгалошванні.
З таго, што нам удалося сабраць, вядома, што, затрыманых стралкоў «бралі» ў надзеі выйсці на загадкавага чалавека, якога называюць «Якуцікам».
У КДБ затрыманых актыўна дапытваюць на прадмет знаёмства з гэтым чалавекам, паказваюць яго фота, высвятляюць абставіны знаёмства, калі яны ёсць, а таксама характар адносін.
Затрыманыя абавязкова праходзяць паліграф.
Хто гэты «Якуцік», не вядома. Прозвішча гэта ці мянушка, таксама невядома.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!