13 декабря 2024, пятница22:29

Происшествия

КДБ Беларусі затрымаў 20 мусульман-салафітаў

12 января 2015, 7:50

Іншаземныя грамадзяне з ліку іх былі выдвараны з Беларусі.
Затрыманне адбылося ў канцы мінулага года пад Мінскам. Паслядоўнікі руху сустракаліся там у адным з дамоў. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь-1».
 
«КДБ ва ўзаемадзеянні з МУС падчас правядзення рэлігійных абрадаў затрымаў 20 мусульман-салафітаў, рэлігія якіх заснавана на прынцыпах джыхаду і непрыняцця любых веравызнанняў акрамя ісламу», — заявіў кіраўнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.
 
Восем з затрыманых былі замежнікамі.
 
«Гэтая група сфармавалася пад уплывам замежных місіянераў адной з арабскіх экстрэмісцкіх арганізацый», — расказала беларускае тэлебачанне. Пры гэтым адзначаецца, што гэтыя людзі «пачалі пераконваць мусульман беларусаў у нетрадыцыйных для веры дзеяннях, для чаго і літаратура адпаведная была, якая, дарэчы, прызнаная экстрэмісцкай».
 
«Затрыманыя замежныя грамадзяне за парушэнне заканадаўства Беларусі выдвараны з тэрыторыі краіны», — паведаміў Стрэх.
 
Паводле звестак тэлеканала, дзейнасць групы выклікала абурэнне мусульманскай супольнасці краіны.
 
Татары-мусульмане жывуць у Беларусі з XIV стагоддзя. Тады прытулак ім даў вялікі князь Вітаўт. Узамен яны служылі ў войску. Ім было дазволена жаніцца з беларускамі. Так утварыліся мясцовыя татарскія грамады. 
 
Татары хутка перайшлі на беларускую мову. Іх святыя кнігі аддаўна былі напісаныя беларускай мовай, але арабскімі літарамі. Яны спавядаюць памяркоўную версію іслама. 
 
З татараў выйшлі дзясяткі выдатных дзеячоў беларускага грамадства і культуры, у тым ліку палкоўнік Беларускай Народнай Рэспублікі Гасан Канапацкі і будзіцелі нацыі браты Луцкевічы.
 
У апошнія гады ў краіне дзейнічае таксама ўсё больш мусульманскіх грамадаў, дзе дамінуюць выхадцы з Каўказа і студэнты з арабскіх краін. Мусульманскія грамады фінансуюцца пераважна з саудаўскіх і турэцкіх фундацый.

Фото использовано в качестве иллюстрации, БелЖД
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП