Каталіцкія вернікі збяруцца 21-га жніўня ў мястэчку Лагішын, што на Піншчыне, каб адзначыць 100-годдзе касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла, дзе знаходзіцца абраз Маці Божай Каралевы Палесся.
Урачыстасці пачнуцца ўвечары, працягнуцца ноччу і ўвесь наступны дзень. На святую імшу з нагоды ўгодкаў збяруцца вернікі з усёй Берасцейшчыны. З Баранавіч і Бярозы пешшу выйдуць пілігрымы.
У сваім звароце да вернікаў пінскі біскуп Антоні Дзям’янка адзначыў, што сёлетняя пілігрымка мае тры мэты:паглыбленне нашай веры і дзяленне радасцю веры ў пілігрымцы, асабістая сустрэча з абразам Маці Божай Каралевай Палесся, да якой у сваім сэрцы кожны з нас прынясе ўсе справы свайго асабістага, сямейнага і грамадскага жыцця, падзяка Богу за 100 гадоў прысутнасці святыні святых Пятра і Паўла ў Лагішыне, якая дзякуючы намаганням Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка была аб’яўлена Дыяцэзіяльным санктуарыем Марыі.
Касцёл у Лагішыне вядомы далёка па-за межамі краіны дзякуючы абразу Маці Божай – Каралевы Палесся.
Россия, ударив новой гиперзвуковой баллистической ракетой средней дальности «Орешник» по украинскому Днепру, вывела идущую в…
Весной нынешнего года вступил в силу Закон «Об изменении законов по вопросам обеспечения национальной безопасности»,…
Республиканская ярмарка вакансий для людей «серебряного» возраста и инвалидов пройдет 28 ноября в Лунинце.