20 сентября 2024, пятница12:29

Общество

Касцёл Святога Іосіфа ў Лунінцы. Святая імша і погляд у мінулае

25 декабря 2015, 16:41

25 снежня каталікі святкуюць Раство (Божае нараджэнне). Як і ва шматлікіх касцёлах краіны, святочнае багаслужэнне на беларускай мове прайшло і ў касцёле Святога Іосіфа ў Лунінцы.

Веруючыя розных узростаў сабраліся ў свята разам, каб сумленнай малітвай уславіць нараджэнне Хрыстова.

настаяцелем рымска-каталіцкага прыхода Святога Іосіфа з’яўляецца ксёнз-пробашч Леанард Акалатовіч

Касцёл святога Іосіфа – адна со славусцей Лунінінецкага раёна. І хоць касцёл пабудаваны ў 30-я гады мінулага стагодддзя, не заўсёды ў каталікоў была магчымасць збірацца разам.

Будаваўся касцёл, калі ў складзе насельніцтва Лунінца было каля 2 тысяч палякаў, якія прапаведавалі каталіцызм. У першапачатковым выглядзе касцёл выглядаў крыху інкаш – зверху была вежка, адсутнічала прыбудова з правага боку.

Пасвячэнне ажыццявіў біскуп Лазінскі

Пасля вайны ён доўгі час быў зачынены і выкарыстоўваўся ў якасці склада. Вежу, якая надавала яму асаблівую прывабнасць, камуністы разбурылі.

У савецкія часы касцёл аддалі пад раённы Дом культуры: тут ладзіліся канцэрты і праводзіліся моладзевыя дыскатэкі.

Калі пасля распаду СССР Дом культуры пераехаў у частку былога гаркама партыі, касцёл аддлалі веруючым ХВЕ. Аднак каталікі напомнілі пра сябе і праз суд вярнулі свой будынак.

Леанард Акалатовіч пасля Святой імшы павіншаваў усіх з Божым нараджэннем.

 

 

 


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru