Спадар Сумар запэўніў, што ўсё запланаванае дабраўпарадкаванне ў сталіцы Палесся будзе праведзена: як мінімум будуць адрамантаваны асноўныя вуліцы горада, фасады дамоў на галоўнай плошчы і гарадскога Дома культуры. Будзе праведзена рэканструкцыя часткі гістарычнага цэнтру Пінска. Ёсць у планах і рэканструкцыя Дзіцячага парку, што каля кінатэатру “Перамога”, мяркуецца, што да яго далучаць стадыён “Прыпяць” і атрымаецца спартова-забаўляльны комплекс.
Праўда, вырашыць вялікую транспартную праблему райцэнтра пакуль не атрымаецца. На пуцеправод праз чыгунку няма грошай. Аднак, губернатар сказаў, што дамовіўся з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі аб адкрыцці яшчэ аднаго чыгуначнага пераезду на ўскрайку Пінска.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка змяніў фармат “Дажынак”, на рэспубліканскім узроўні свята больш не будзе.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.





































