Зборная Канады па хакеі выйграла фінальны матч чэмпіянату свету па хакеі 2015 года супраць зборнай Расіі. Матч завяршыўся з лікам 6:1 (1:0, 3:0, 2:1). Хакеісты зборнай Канады выглядалі мацнейшымі напрацягу ўсяго матча і здзейснілі ў 5 разоў больш кідкоў па варотах, чым расіяне.
Канадцы на гэтым чэмпіянаце выйгралі ўсе матчы і ўсе ў асноўны час.
Раней зборныя Канады і Расіі сустракаліся 15 разоў і 8 разоў перамагала расійская зборная. Цяпер лік зраўняўся, кожная каманда мае па 8 перамог.
Зборная Беларусі на чэмпіянаце выйшла ў плэй-оф, але прайграла канадцам ў чвэрцьфінале з лікам 0:9. Беларуская зборная гуляла і з расійскай камандай, там нашы прайгралі з лікам 0:7.
Аляксандр Лукашэнка ацаніў выступленне нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету праз дзень пасля гульні са зборнай Канады: “Ганебшчына. Што мы толькі для іх ні рабілі. Выйсці і прадэманстраваць такі бяздарны хакей — гэта ганьба: 7:0, 9:0. Мы прабіліся ў плэй-оф… Ну колькі можна пра гэта казаць? Прабіліся — так трэба выйграваць! Канадцы — наймагутнейшая каманда, цяжка ў яе выйграць. Але не 9:0!”.
Нашы хакеісты па прылёце ў Мінск выказаліся пра словы Лукашэнкі. Так, нападаючы Андрэй Стась сказаў: “Нуу… Я згодны, што апошнюю гульню змазалі. Што ж тут адказаць?”
Зборная ЗША ў матчы за трэцяе месца супраць Чэхіі выйграла з лікам 3:0. Такім чынам чацвёртае месца на ЧС-2015 па хакеі займае Чэхія, трэцяе — ЗША, другое — Расія і першае месца — зборная Канады.
Фота: Associated Press