Паводле палітыка, беларускія атлеты за антываенную пазіцыю зазнаюць «падвойную дыскрымінацыю»: унутры краіны спартсменаў-дысідэнтаў «выключаюць са зборных, звальняюць, уключаюць у «чорныя спісы», «саджаюць у турму», а па-за яе межамі не дапускаюць да спаборніцтваў.
«Беларускі спартсмен-дысідэнт застаецца безабаронным», — канстатаваў палітык.
Прадстаўнік АПК прапанаваў пераняць досвед Польшчы: пры ўмове нейтральнага статусу дапускаць да спаборніцтваў беларускіх атлетаў з «выразнай грамадзянскай антываеннай пазіцыяй», якія не фінансуюцца рэжымам у Мінску.
На думку Латушкі, беларускіх атлетаў-дысідэнтаў таксама можна было б дапускаць да міжнародных спаборніцтваў «наўпрост, без заяўкі» ад той ці іншай нацыянальнай федэрацыі.






































