Службу разам з беларускімі святарамі Аляксандрам Кухтай і Георгіем Роем правёў экзарх Канстанцінопальскага патрыярхату ў Літве айцец Іусцін.
Святары Аляксандр Кухта і Георгій Рой знаходзяцца ў Літве, як і большасць беларусаў, у вымушанай палітычнай эміграцыі, давер да іх надзвычай высокі.
Для тых, хто не хмог прыйсц на службу, вялася анлайн-трансляцыя.
З першых хвілін у царкве, куды большасць трапіла ўпершыню, усталявалася святочная сямейная атмасфера. Настрой з самага пачатку задала калядная песня “Хрыстос нарадзіўся”.
З віншавальнай прамовай выступіў айцец Іусцін. Ён падтрымаў кожнага праваслаўнага, хто сустракае свята далёка ад радзімы і ад родных, шмат выказаўся пра вайну ва Украіне, заклікаў да салідарнасці паміж людзьмі і да міру.
“Для мяне было дзіўна, – распавядае ўдзельнік службы, – што не ставілі свечак (толькі дзве вялікія гарэлі калі абраза), не пісалі і не пакідалі запіскі. Наогул, не было нават урны, куды звычайна кідаюць грошы ў храмах… Людзі маглі сядзець і паднімаліся з месцаў толкі падчас малітвы. Жанчыны не абавязкова былі ў хустках, нават пеўчыя, а дзеці павольна перамяшчаліся, як хацелі, і ніхто на іх не фыркаў. Было вельмі душэўна і дэмакратычна”.
Са святам, беларусы! Са святам, палешукі! Няхай радасць прыйдзе ў кожны дом, у кожнае сэрца! І няхай тыя, хто не змог сёння абняць родных, змогуць зрабіць гэта ў хуткім часе!