27 декабря 2024, пятница07:18

Общество

Каляды сустрэлі многія з праваслаўных беларусаў Літвы. Чаму 25 снежня? І як гэта адбывалася

25 декабря 2024, 9:14

Беларускі прыход у Вільні належыць да Канстанцінопальскай Царквы, таму выкарыстоўвае Новоюліанскі каляндар. І Раство святкуе 25 снежня. Паколькі беларуская царква маленькая, змясціць жадаючых паўдзельнічаць у святочной службе не можа, арэндавалі іншую царкву. Здымкамі і відэа з вечаровай літургіі з "Медыя-Палессем" падзяліўся наш чытач.

 

Службу разам з беларускімі святарамі Аляксандрам Кухтай і Георгіем Роем правёў экзарх Канстанцінопальскага патрыярхату ў Літве  айцец Іусцін.

Святары Аляксандр Кухта і Георгій Рой знаходзяцца ў Літве, як і большасць беларусаў, у вымушанай палітычнай эміграцыі, давер да іх надзвычай высокі.

 

Для тых, хто не хмог прыйсц на службу, вялася анлайн-трансляцыя.

З першых хвілін у царкве, куды большасць трапіла ўпершыню, усталявалася святочная сямейная атмасфера. Настрой з самага пачатку задала калядная песня “Хрыстос нарадзіўся”.

 

З віншавальнай прамовай выступіў айцец Іусцін. Ён падтрымаў кожнага праваслаўнага, хто сустракае свята далёка ад радзімы і ад родных, шмат выказаўся пра вайну ва Украіне, заклікаў да салідарнасці паміж людзьмі і да міру.
“Для мяне было дзіўна, – распавядае ўдзельнік службы, – што не ставілі свечак (толькі дзве вялікія гарэлі калі абраза), не пісалі і не пакідалі запіскі. Наогул, не было нават урны, куды звычайна кідаюць грошы ў храмах… Людзі маглі сядзець і паднімаліся з месцаў толкі падчас малітвы. Жанчыны не абавязкова былі ў хустках, нават пеўчыя, а дзеці павольна перамяшчаліся, як хацелі, і ніхто на іх не фыркаў. Было вельмі душэўна і дэмакратычна”.
Са святам, беларусы! Са святам, палешукі! Няхай радасць прыйдзе ў кожны дом, у кожнае сэрца! І няхай тыя, хто не змог сёння абняць родных, змогуць зрабіць гэта ў хуткім часе!

 Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: ВконтактеОдноклассникиFacebookInstagramТикТок.


Фото использовано в качестве иллюстрации, instagram.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото использовано в качестве иллюстрации