Категории: Культура

“Калі перастану выступаць у “Ярку”, – згасну”. Яшчэ на адзін народны калектыў на Століншчыне стала болей

“Калі перастану выступаць у “Ярку”, – згасну, – сцвярджае ўдзельніца клуба аматараў песні “Ярок” Ала Дзенісовіч. – Кожная наша рэпетыцыя асабіста мяне натхняе і дае добры штуршок працаваць яшчэ больш і лепш”.  

Клуб аматараў песні “Ярок”, у якім спявае Ала Дзенісовіч, атрымаў званне “народны”. Ганаровае найменне калектыву прысуджана пастановай Міністэрства культуры.

 

“Гэты самабытны калектыў працуе на ніве народнай творчасці даволі працяглы час. Са сваёй традыцыйнай праграмай неаднаразова выступаў па-за межамі раёна. Напрыклад, удзельнічаў  у I і II адкрытым фестывалях этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”, – сказаў  начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама Васіль Заруба.

Творчы калектыў стварылі на базе Столінскага раённага  агранізацыйна-метадычнага цэнтра ў 2009 годзе. Спачатку гэта быў ансамбль народнай песні “Ярок”, а пасля стаў клубам аматараў песні. З самага першага дня кіруе калектывам Валерый Шуркала. Ала Дзенісовіч таксама з самага першага дня з’яўляецца ўдзельніцай “Ярка”. “Праца ў калектыве  – гэта, у першую чаргу, бясцэнны вопыт у вакальным спяванні. Я сама – харэограф. І тут усё ведаю, а вось майстэрства вакальнага жанра пазнаю непасрэдна ў калектыве. Наш “Ярок” шмат выступае, як мінімум адзін раз на тыдзень з’язджаемся ў Столін на рэпетыцыі. За час існавання калектыву ўсе ўдзельнікі моцна пасябравалі,” – падзялілася Ала Дзенісовіч.

Усяго ў “Ярку” 12 чалавек, якія, сапраўды, жывуць у розных куточках Століншчыны, працуюць у розных установах. І ўсіх іх аб’ядноўвае любоў і павага да спадчыны, да народнай творчасці. У калектыве дзве групы: пеўчая і інструментальная. Кіраўнік – Валерый Шуркала, які па выніках раённага конкурсу двойчы станавіўся “Маладым чалавекам года” (2004, 2011) у галіне культуры. 

Па словах “яркоўцаў”, кіраўнік, калі бярэ новы матэрыял, доўга тлумачыць, на якія моманты трэба звярнуць асаблівую ўвагу, уважліва расстаўляе акцэнты, прыслухоўваецца да парад сваіх артыстаў. Для папаўнення рэпертуару Валерый Шуркала знаходзіць такія старыя народныя песні, што вакалісты дзівяцца, дзе ён мог іх і адшукаць.

“Прысуджэнне нашаму калектыву гэтага пачэснага звання – значная падзея для нас, яго ўдзельнікаў, – адзначыў Валерый Шуркала. – Таму мы і далей працягнем займацца папулярызацыяй нацыянальных культурных традыцый беларусаў”.

Музычныя і інструменты – праблема, мабыць, не аднаго творчага калектыву. Таму часта, як і ў выпадку “Ярка”, многае трымаецца на энтузіязме яго ўдзельнікаў. Большая палова інструментаў – асабістыя інструменты ўдзельнікаў, цымбалы належаць Столінскай школе мастацтваў, адзін баян – аддзелу.   

Адчувае  клуб аматараў песні патрэбу ў сцэнічных касцюмах. Тыя, што ёсць, пашыты ў 2009 годзе. Не хапае жаночых і мужчынскіх касцюмаў, таму даводзіцца выступаць не ў аднолькавым убранні. Ды і для змены вобраза ў адпаведнасці з выконваемымі песнямі камплект новых касцюмаў ніяк не будзе лішнім. 

 

Напэўна, з такіх энтузіястаў, як “яркоўцы”, пачынаюцца самыя цікавыя калектывы. Спявай, “Ярок”, пра народнае для народа яшчэ доўгія гады.

 

Разам з “Ярком” у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама зараз налічваецца 16 творчых калектываў са званнем “народны”.

Поделиться

Последние новости

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

2 часа назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

12 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

12 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

12 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

12 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

16 часов назад