Сумесныя лётна-тактычныя вучэнні Беларусі і Расіі падвышаюць верагоднасць новых ракетных удараў па Украіне з тэрыторыі Беларусі.
Вучэнні праходзяць з 16 студзеня па 1 лютага. У гэты час на тэрыторыі Беларусі павінны быць задзейнічаныя ўсе ваенныя аэрадромы і палігоны ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, ці не збіраюцца Пуцін і Лукашэнка такім чынам зрабіць чарговы наступ на Украіну з Беларусі, і чым можа адказаць Украіна.
Магчымая ракетная атака, але не сухапутная
На думку палітолага Паўла Усава, цалкам магчымы новы удар па Украіне з тэрыторыі Беларусі менавіта з дапамогай авіяцыі і наземных ракетных комплексаў.
— Нездарма ў Беларусі з’явіліся вынішчальнікі, якія могуць несці крылатыя ракеты. З’явіліся сістэмы “Іскандэр” і С-400. Гэта ракетныя сістэмы “зямля-зямля”. Тым больш, што дальнасць гэтых ракетаў вялікая. Яны могуць іх размясціць не пры мяжы, а ў некалькіх сотняў кіламетраў ад мяжы, каб па іх не нанеслі ўдары тыя ж HIMARS. І яны бесперашкодна, у тым ліку і самалёты, з тэрыторыі Беларусі нанясуць ракетныя ўдары па усёй памежнай тэрыторыі Украіны.
Небяспека з пункту гледжання ракетных удараў па Украіне сапраўды ўзрастае. Але стварыць групоўку для сухапутнага наступу на Украіну з тэрыторыі Беларусі, як у пачатку вайны, не атрымаецца, лічыць украінскі вайсковы эксперт Аляксандр Каваленка.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…