22 ноября 2024, пятница20:15

Общество

Кацярына Страха: “У мяне неабходнасць – ведаць пра людзей, што жылі і жывуць на Століншчыне”

12 марта 2016, 18:48

Па выніках краязнаўчага конкурсу аб Столінскім Палессі пераможцай стала Кацярына Страха са Століна. З ей сустрэліся, каб пагурыць і пра конкурс, і пра жыццё.

Кацярына Страха – метадыст аддзела маркетынгу Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Нарадзілася Кацярына ў вёсцы Варані Столінскага раёна ў сям’і настаўнікаў Мітрафана Рыгоравіча і Надзеі Адамаўны. Дачка педагогаў таксама выбрала прафесію бацькоў і пасля школы паступіла ў педагагічны ўніверсітэт. Некаторы час Кацярына працавала настаўнікам біялогіі і хіміі ў СШ №2 г.Століна, а потым перайшла на працу ў раённую бібліятэку. “Праца тут – цікавая і творчая, – расказвае аб сваёй рабоце Кацярына Страха. – Разам з калегамі рыхтуем таксама конкурсы, якія ладзім сярод наведвальнікаў. Напрыклад, адзін з такіх – конкурс чытальнікаў, які асабліва прываблівае дзяцей”.  А яшчэ метадыст Столінскай раённай бібліятэкі вельмі любіць паездкі ў іншыя бібліятэкі раёна, калі, акрамя працы, можна шмат даведацца новага пра гісторыю пэўнага населенага пункта, пагутарыць з мясцовымі жыхарамі: “У мяне гэта як нейкая неабходнасць – ведаць пра нашы вёскі і гарады, ведаць пра людзей, што жылі і жывуць на Століншчыне”.

На пытанне наконт рашэння прыняць удзел у конкурсе, Кацярына адказала, што гэта ёй падалося цікавым, і яна, калі скончыла ўсе хатнія справы, за паўтары гадзіны падрыхтавала адказы на ўсе 15 пытанняў. Канечне, цікавасць да гісторыі роднага краю дапамагла Кацярыне безпамылкова адказаць на пытанні конкурса. Дзяўчына упэўнена, што кожны чалавек павінен ведаць гісторыю: “Калі нікому гэта не будзе цікава, то яно з часам прападзе. Таму гісторыю сваёй сям’і, свайго краю трэба ведаць і вывучаць”.

Карэспандэнт Наталля Базар перадае альбом аб Луізе Арнер Бойд

У размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья Кацярына прызналася, што вельмі любіць чытаць. Самы любімы яе беларускі пісьменнік – Іван Шамякін. Апошні твор празаіка, які прачытала Кацярына, – раман “Злая зорка”. Зараз настольнай кнігай пераможцы краязнаўчага конкурсу з’яўляецца зборнік твораў Івана Шамякіна “Палеская мадонна”.

А яшчэ Кацярына проста ў захапленні ад кветак. Дома ў дзяўчыны каля 60 вялікіх і малых гаршкоў з пакаёвымі кветкамі. “Мне падабаецца падарожнічаць, – кажа пра сябе Кацярына Страха. – Шмат дзе была ў Беларусі, у захапленні ад паездак ва ўкраінскія Кіеў і Львоў”.

Парадаваўся за Кацярыну муж Уладзімір, бацькі і ўсе блізкія ёй людзі. Разам з карэспандэнтам сайта Кацярыну павіншавалі калегі. Дырэктар Столінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Людміла Неўдах да віншавальных слоў і пажаданняў падаравала дзяўчыне кветкі.

Дырэктар Столінскай ЦБС Людміла Неўдах павіншавала калегу

Медиа-Полесья дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у краязнаўчым конкурсе пра Столінскае Палессе. Тым, хто спыніўся ў кроку ад перамогі, – не адчайвацца, прымаць удзел у іншых конкурсах, што ладзяцца сайтам.

Асобныя словы падзякі – у адрас дырэктара Столінскай ЦБС, якая дапамагла ў арганізацыі ўрачыстага віншавання пераможцы краязнаўчага конкурсу пра Століншчыну.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters