З нагоды гэтай даты стараста вёскі Міхаіл Міхайлавіч Карсека звяртаецца да людзей, якія жадаюць наведаць месца апошняга бою і месца пахавання паўстанцаў, прыехаць у вёску Калоднае. Менавіта 13 ліпеня 2013 года ў 10.00 ля гэтага помніка адбудзецца набажэнства і ўскладанне кветак.