Паводле звароту, прапанова Гітанаса Наўседы «ўзмацніць санкцыі ў дачыненні да беларусаў», абмежаваўшы іх у магчымасцях перамяшчэння, атрыманні віз і легалізацыі ў Літве напоўне з расіянамі з’яўляецца «непрыязным крокам».
«Сёння многія пераехалі ў Літву, дзе плацяць падаткі і ствараюць дабаўленую вартасць. Дзве кампаніі з беларускімі каранямі ўвайшлі ў топ-3 падаткаплацельшчыкаў Літвы па выніках 2022 года», — заяўляе КР.
Аўтары заявы адзначаюць, што калі Еўропа становіцца «ўсё больш недаступнай для Беларусі», пад уплывам рускай прапаганды «павялічваецца рызыка змены геапалітычных пераваг беларусаў у бок Расіі».
14 красавіка прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў на закон вета. Ва сваім указе ён прапануе сейму «цалкам прымяніць усе сем абмежавальных мер да грамадзян Беларусі і Расіі». Сейм можа прыняць ці не прыняць папраўкі, якія ўнёс у дакумент прэзідэнт Літвы.