23 ноября 2024, суббота06:07

В стране и мире

Каардынацыйная рада заклікае не ўзмацняць абмежаванні ў дачыненні да беларусаў у Літве

19 апреля 2023, 9:13

КР заклікае дэпутатаў ceйма "захаваць рэдакцыю закона, прынятую ў другім чытанні, у адносінах да беларусаў".

 

Паводле звароту, прапанова Гітанаса Наўседы “ўзмацніць санкцыі ў дачыненні да беларусаў”, абмежаваўшы іх у магчымасцях перамяшчэння, атрыманні віз і легалізацыі ў Літве напоўне з расіянамі з’яўляецца “непрыязным крокам”.

“Сёння многія пераехалі ў Літву, дзе плацяць падаткі і ствараюць дабаўленую вартасць. Дзве кампаніі з беларускімі каранямі ўвайшлі ў топ-3 падаткаплацельшчыкаў Літвы па выніках 2022 года”, — заяўляе КР.

Аўтары заявы адзначаюць, што калі Еўропа становіцца “ўсё больш недаступнай для Беларусі”, пад уплывам рускай прапаганды “павялічваецца рызыка змены геапалітычных пераваг беларусаў у бок Расіі”.

14 красавіка прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў на закон вета. Ва сваім указе ён прапануе сейму “цалкам прымяніць усе сем абмежавальных мер да грамадзян Беларусі і Расіі”. Сейм можа прыняць ці не прыняць папраўкі, якія ўнёс у дакумент прэзідэнт Літвы.

ПО ТЕМЕ:


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media