20 сентября 2024, пятница18:34

Культура

J:МОРС дасць канцэрт на даху ў цэнтры Варшавы

10 июня 2023, 8:11

Концерты группы J:МОРС в Пинске

Концерты группы J:МОРС в Пинске

Беларускі поп-рок гурт J:МОРС у ліпені выступіць у цэнтры Варшавы з незвычайным канцэртам – музыкі будуць граць на даху Chopin Boutique.

 

Музыкі вядомыя выступленнямі ў атмасферных месцах у розных гарадах, гэтым разам гурт вырашыў даць эксклюзіўны канцэрт у прамым сэнсе слова на вышыні – на даху варшаўскага гатэлю Chopin Boutique.

“Мы рыхтуем спецыяльную акустычную праграму, таксама вас чакаюць welcome drink ды закускі і, канешне, рамантычны захад сонца”, – рэкламуюць свой ліпеньскі выхад да публікі выканаўцы такіх песен як “Вікторыя”, “Бывай”, “1986”, “Земля”, “Не помирай”, “Воздух” ды іншыя.

Нагадаем, што “морсы” ў лютым ладзілі кватэрнік на Дзень усіх закаханых у Варшаве, увесну бэнд гастраляваў у Кракаве і Беластоку.

Ліпенскі канцэрт адбудзецца 7 ліпеня а 19.00 па адрасе вуліца Смольная, 14 (ul. Smolna 14). Квіткі можна набыць тут.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Фото иллюстрационное из архива МП
Фото: ТГ-канал РУПП
Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП