Музыкі вядомыя выступленнямі ў атмасферных месцах у розных гарадах, гэтым разам гурт вырашыў даць эксклюзіўны канцэрт у прамым сэнсе слова на вышыні – на даху варшаўскага гатэлю Chopin Boutique.
“Мы рыхтуем спецыяльную акустычную праграму, таксама вас чакаюць welcome drink ды закускі і, канешне, рамантычны захад сонца”, – рэкламуюць свой ліпеньскі выхад да публікі выканаўцы такіх песен як “Вікторыя”, “Бывай”, “1986”, “Земля”, “Не помирай”, “Воздух” ды іншыя.
Нагадаем, што “морсы” ў лютым ладзілі кватэрнік на Дзень усіх закаханых у Варшаве, увесну бэнд гастраляваў у Кракаве і Беластоку.
Ліпенскі канцэрт адбудзецца 7 ліпеня а 19.00 па адрасе вуліца Смольная, 14 (ul. Smolna 14). Квіткі можна набыць тут.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.
Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!