Больш за 15 гадоў творчая дзейнасць Іны Філановіч цесна звязана з народным драматычным тэатрам “Пагарынне”. Яна – актрыса і рэжысёр гэтай творчай суполкі.
Іна Філановіч нарадзілася ў Давыд-Гарадку, пасля школы паступіла ў Магілёўскае вучылішча культуры. Па размеркаванні працавала ў Магілёўскай вобласці, праз два гады вярнулася Століншчыну. Працаваць пачала ў раённым метадычным цэнтры, а потым перайшла ў Столінскі ГДК. Сяброўства з тэатрам будучы яго рэжысёр пачала з 2000 года.
Гісторыя тэатра бярэ пачатак з 1962 года, калі па ініцыятыве Валянціна Іўковіча была створана агітбрыгада “Веснікі”. У 1974 годзе калектыў атрымаў ганаровае званне – “народны”. У 2006 годзе па рашэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь народны агіттэатар “Веснікі” пераіменавалі ў народны драматычны тэатр “Пагарынне”.
На працягу 50 гадоў Валянцін Іўковіч быў нязменным кіраўніком калектыву, з 2012 года тэатрам кіравалі Іна Філановіч і Ніна Буткевіч, цяпер рэжысёр – Іна Філановіч.
– Тэатр для мяне – гэта ўсё. Я жыву толькі ім, – кажа Іна Філановіч, гартаючы альбом з фотаздымкамі тэатральных пастановак. – Ні адно свята не праходзіць на Століншчыне без нашых тэатральных пастановак.
-У нашай справе важна пастаянная праца, – гаворыць Іна Філановіч. – Гэта праца даволі карпатлівая і напружаная. Вяртаючыся пасля рэпетыцый дамоў, праца не заканчваецца. Так атрымліваецца, што ўся сям’я жыве разам з тэатрам. Мае дзеці Ігар і Уладзіслаў пасля дзіцячага садка і заняткаў у школе бавяць час непадалёку ад сцэны, іншым разам удзельнічаюць у мерапрыемствах.
Рэпертуар тэатра “Пагарынне” разнастайны: ад сур’ёзных тэатральных пастановак да мініяцюр на шматлікіх мерапрыемствах, што ладзяцца на Століншчыне.
Пастаноўкі тэатра адбываюцца не толькі на сцэне Дома культуры, але і прадстаўляе сваю творчасць гледачам розных населеных пуктаў раёна.
Яшчэ Валянцін Іўковіч паставіў спектаклі па матывах п’ес вядомых літаратараў і сцэнарыстаў: “Буслік супраць Кадука”, “Гори, гори, моя звезда”, “Вавілон”, “Познакомимся, или Не такой как все”, “Кашмарны сон, або Як у нас было”, “Одноклассники” і іншыя.
Апошняя з сур’ёзных пастановак тэатра – вострая сацыяльная драма “Сям’я вурдалака”, прэм’ера якой адбылася на столінскай сцэне 1 снежня 2015 года.
На сённяшні дзень калектыў тэатра складаецца з рэжысёра і дзесяці акцёраў: Віталь Калавур, Дзмітрый і Галіна Цярлецкія, Таццяна Вабішчэвіч, Іван Ляшкевіч, Кацярына Сакалова, Ніна Лісавец, Таццяна Цупа, Васіль Яхнавец і Максім Савіловіч. Калі практычна ўсе ўдзельнікі тэатра ўжо працуюць (нехта ў культуры, нехта – у іншай сферы), то апошні з пералічаных акцёраў – навучэнец Столінскага каледжа.
– Адно магу сказаць: тэатр для мяне – гэта ўсё: і хобі, і праца, і жыццё, – кажа Віталь Калавур. – Кожны з нас укладае ў яго часцінку сваёй душы. Да выступленняў рыхтуемся старанна. Асабіста мне больш падабаюцца юмарыстычныя пастаноўкі.
Віталь Калавур не толькі падбірае музыку да пастановак, а, як і іншыя акцёры, прыносіць рэквізіт з дому. Напрыклад, тэлевізар для чарговай пастаноўкі ён знашоў у адной з гаспадарчых пабудоў на падворку сваёй маці і прынёс яго ў ГДК.
Амаль усе касцюмы акцёры “Пагарыння” рыхтуюць самі, дэкарацыі – таксама. Аднак ні гэта, ні тое, што памяшканне пад патрэбы тэатра невялікае, ні тое, што рэпетыцыі забіраюць шмат вольнага часу, не зможа прымусіць “пагарынаўцаў” кінуць тэатр.
-У нас ёсць даволі цікавыя задумкі на перспектыву. Наступная наша пастаноўка павінна спадабацца гледачу, – дзеліцца планамі рэжысёр “Пагарыння”. – Не скажу, што гэта будзе за спектакль, толькі адзначу, што ён не падобны на папярэднія.
У момант гутаркі з Інай Філановіч у пакой увайшоў кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву ансамбля народнай музыкі “Выцінанка” Пётр Астапчук. Як падзяліўся музыкант, ён 25 гадоў быў актыўным удзельнікам гэтага тэатра:
-Тэатр – мой гонар, тэатр любіў і цяпер вельмі люблю. Лічу, што гэты калектыў таксама павінен быць “заслужаным”. З агіттэатра “Веснікі” мы раслі… Таму шчыра хочацца, каб і цяпер у сяброўстве, у радасці мы знаходзілі стасункі.
Творчасці, натхнення ўдзельнікам тэатра “Пагарынне”, жаночую палову калектыву – з пачаткам вясны!
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…