21 ліпеня у 12.00 усе жадаючыя запрашаюцца на святую Імшу, памяці першага беларускага кардынала, якая адбудзецца ў пінскім катэдральным касцёле. Пачатак Імшы ў 12.00.
Гэтая Эўхарыстыя стане падзякай Богу за служэнне руплівага пастыра Пінскай дыяцэзіі і яго адданасць Богу і людзям. Пад час Імшы вернікі будуць прасіць аб вечным збаўленні для душы спачылага іерарха – паведамляюць арганізатары урачыстасці.
Казімір Свёнтак нарадзіўся ў горадзе Валга (Эстонія) ў польскай шляхецкай сям’i. Падчас Першай сусветнай вайнысям’я Свёнтакаў была ў эвакуацыі, пасля апынулася ў Баранавічах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гімназію. У 1933 годзе ён паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага ў Пінску. У красавіку 1939 года быў пасвечаны ў святары i быў накіраваны ў Пружаны. У красавіку 1941 года Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў брэсцкай турме. З турмы яго вызвалілі нямецкія акупацыйныя войскі і ён вярнуўся ў Пружаны. У снежні 1944 года Казімір Свёнта кзноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. У 1954 годзе вярнуўся ў Беларусь. І з той пары бесперапынна служыў у пінскім касёле Небаўзняцця Дзевы Марыі. У 1994 годе атрымаў сан кардынала. Памёр Казімір Свёнтак 21 ліпеня 2011. Пахаваны ў крыпце Пінскай катэдры
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.