Персона

Гурт J:mors, кіруе якім выхадзец з Пінска Уладзімір Пугач, святкуе 25-годдзе

J:mors - адзін з самых папулярных беларускіх гуртоў.

 

Гурт J:mors быў заснаваны напрыканцы 1999 года сябрамі і студэнтамі ЕДУ Уладзімірам Пугачам і Арцёмам Лядоўскім.

Уладзімір Пугач нарадзіўся ў 1976 годзе ў  Пінску ў сям’і медыкаў. Калі яму было 3 гады, сям’я пераехала ў Мінск, аднак праз 4 гады вярнулася ў родны горад. Школу скончыў са срэбным медалём у 1993 годзе. Скончыў у 1998 годзе Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці «міжнароднае права», пасля заканчэння практыкаваў юрыдычную практыку да 2005 года.

Першыя хіты J:mors былі напісаныя па-руску, але з цягам часу ў рэпертуары групы пачало з’яўляцца ўсё больш беларускамоўных песень. Да юбілею “Наўа Ніва” узгадала топ трэкаў музыкаў па-беларуску.

24 кастрычніка 2019 года Уладзімір Пугач выступіў у роднай школе ў Пінску.

 

 

У 2020 годзе Уладзімір Пугач падтрымаў пратэст і ў 2022-м быў вымушаны пакінуць Беларусь. Цяпер артыст базуецца ў Варшаве — працягвае тут дзейнасць J:mors, а таксама з’яўляецца галоўным рэдактарам выдавецтва аўдыякніг Litaralna.

Песня «Жыві», па прызнанні самога Уладзіміра Пугача, адна з яго любімых у рэпертуары. «Калі прыдумляеш песню, заўсёды ловіш нейкі стан і спрабуеш яго перадаць. Часам яго вельмі складана ўтрымаць у сабе доўга і ў выніку песні пішуцца працяглы час. Так было, напрыклад, з «Не памірай». А вось з «Жыві», наадварот — прыдумалася на адной эмоцыі цягам пяці хвілін. Люблю яе», — дзяліўся артыст у інстаграме.

 

Хіт «Беларускае золата» адтуль, стаўшы адным з самых пазнавальных для гурта, у свой час быў запісаны разам з прэзідэнцкім аркестрам.

Гэты трэк, натхнёны падзеямі лета-2020, Уладзімір Пугач запісаў у дуэце з Лявонам Вольскім. Ён стаў своеасаблівым адказам на ранейшую супрацу артыстаў у стварэнні песні «Такога няма нідзе» па штуршку Вольскага.

Для чарговай калабарацыі ініцыятарам выступіў ужо Уладзімір Пугач, напісаўшы новую песню «на адным дыханні».

Яшчэ адна беларускамоўная песня, выпушчаная ў 2020 годзе ў альбоме «Здравствуй».

Праз год музыкі нават не спрабавалі ўжо ладзіць канцэрт у Беларусі, улічваючы праблемы з пляцоўкамі для «нядобранадзейных» артыстаў, якія толькі абвастрыліся. З пачаткам жа поўнамаштабнай вайны ва Украіне Уладзімір Пугач з’ехаў з Беларусі.

 

Згадаем яшчэ адзін са свежых сінглаў, выпушчаны ў бягучым годзе. Гэта песня-напамін, што нават самыя звычайныя дзеянні са знакам плюс — гэта ўжо ключ да магчымых перамен.

«Як бы ні было цяжка, якія б перашкоды не сустракаліся на шляху, якім бы змрочным часам не здавалася жыццё — трымайся, усміхайся, ідзі наперад разам з такімі ж, як ты. Спрабуй змяняць сябе, пакрысе мяняючы свет вакол. Гэта і ёсць наша зброя», — тлумачылі аўтары ідэю песні «Зброя».

А якая ваша песня J:mors самая любімая?

Поделиться

Последние новости

Спасенные белорусские альпинистки рассказали, как выжили в горах Турции

Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…

16 часов назад

Макс Корж выпустил первый клип после угроз ГУБОПиКа

«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».

16 часов назад

5 признаков того, что ваши отношения с бывшим партнёром токсичны

Помните, что человек, с которым вы расстались, уже не номер один в вашей жизни.

17 часов назад

Тренер футбольного клуба из Англии связал неудачи своей команды с призраками

Главный тренер «Суиндона» из четвертой английской лиги Иан Холлоуэй нашел необычное объяснение плохим результатам своих…

19 часов назад

Под Мозырем отец сажал сына на цепь, чтобы тот делал «домашку». Ребенок не мог даже поесть и сходить в туалет

В Мозырском районе отец приковывал двенадцатилетнего сына цепью к батарее, чтобы тот не бродяжничал и…

19 часов назад

Доллар снова побил исторический максимум

На торгах Беларусской валютно-фондовой биржи 21 ноября доллар снова подорожал и установил очередной исторический максимум…

19 часов назад