Пачаўся збор подпісаў пад петыцыяй да гродзенскіх уладаў аб усталяванні помніка каралеве польскай і вялікай княгіні літоўскай Боне Сфорца, якая, на думку аўтараў, пакінула значны след у гісторыі горада.
Аўтары петыцыі аргументуюць сваё патрабаванне тым, што Бона Сфорца зрабіла важны ўнёсак у развіццё Гродна. У прыватнасці канстатуецца, што менавіта пры ёй праводзіліся “працы па брукаванні вуліц, уладкаванню гарадскіх водных сістэм, у прыватнасці ачыстка калодзежа на цэнтральнай плошчы, рамантаваўся галоўны каталіцкі храм горада, так званая Фара Вітаўта”.
Падкрэсліваецца, што паводле прывілеі каралевы і вялікай княгіні горад атрымаў герб з аленем Святога Губерта, якім карыстаецца дагэтуль.
Пералічваючы іншыя добрыя справы Боны Сфорцы, аўтары петыцыі лічаць, што яе памяць можна ўшанаваць у выглядзе гарадской скульптуры ў поўны рост на адной з цэнтральных вуліц горада, альбо памятнай шыльдай на будынку былога кляштара Святога духа, пабудаванага паводле прывілей каралевы і вялікай княгіні.
Аўтары петыцыі лічаць, што заслугі Боны Сфорца перад Гроднам параўнальныя з тым, што зрабіў для горада кароль Польскі і Вялікі князь Літоўскі Стэфан Баторый.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…