«Граніт» – у спісе нядобранадзейных прадпрыемстваў

Міжнародная арганізацыя працы ўключыла мікашэвіцкае прадпрыемства «Граніт» у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў - за парушэнні правоў прафсаюзаў. Звольненыя з гэтага прадпрыемства актывісты прафсаюзу дагэтуль шукаюць працы.

Юрыст Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова лічыць уключэнне «Граніту» Міжнароднай арганізацыяй працы ў спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў заканамерным:

«У 2004 годзе былі вынесеныя рэкамэндацыі МАП па выпраўленні становішча з правамі незалежных прафсаюзаў. У асноўным гэтыя рэкамэндацыі не выкананыя. Было паседжанне Адміністрацыйнай рады МАП і зноў прыняты вельмі жорсткі дакумэнт па Беларусі. І ёсць наступная вельмі жорсткая мера – гэта 33 параграф Статуту МАП. Паводле яе МАП можа прымаць усялякія меры, нават да таго, каб звярнуцца да іншых краінаў з просьбай аб эканамічным уздзеянні…»

Увядзенне эканамічных санкцый з ініцыятывы Міжнароднай арганізацыі працы, кажа спадарыня Яськова, было аднойчы – у дачыненні да М’янмы. Алена Яськова не выключае, што ў будучыні такі крок можа быць зроблены і адносна Беларусі.

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч кажа, што звольненыя з прадпрыемства актывісты дагэтуль шукаюць працу або ездзяць на заробкі. Уладкавацца на дзяржаўную працу, кажа Алег Стахаевіч, звольненым актывістам досыць праблематычна:

​​«Генадзь Паўлоўскі робіць кіроўцам-міжнароднікам. Віталь Пашэчка ездзіць у Расею… Мікалай Карышаў – у пошуках, пакуль на падпрацоўках. Жонка Анатоля Літвінкі прайшла камісію ў сетку прадуктовых крамаў… Паехала ў Лунінец у аддзел кадраў афармляцца, і яе там „адфутболілі“… Наша дзяржава не зацікаўленая ў людзях, якія маюць сваю пазыцыю, сваю думку».

Алег Стахаевіч кажа, што рабочы рух на «Граніце» пайшоў на спад, а кіраўніцтва прадпрыемства і дагэтуль выклікае сябраў незалежнага прафсаюзу на гутаркі, прапануючы рабочым, каб адмаўляліся плаціць складкі. Многія рабочыя адышлі ад пратэсту пасля таго, як на прадпрыемстве паднялі заробкі, кажа прафсаюзны лідэр.

 

Поделиться

Последние новости

24 ноября: какой праздник, традиции, приметы и запреты

Сегодня Всемирный день эволюции, Мeждунapoдный дeнь Библии, День моржа, Мeждунapoдный дeнь винa "Кapмeнep".

3 часа назад

Решается судьба “СВО”: Путин установил сроки возвращения Курщины, – Зеленский

Россия хочет вернуть контроль над своим приграничьем до инаугурации Трампа.

4 часа назад

«Беларускі Гаюн» опроверг информацию о прилете в Беларусь российского МиГ-31К

Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.

5 часов назад

Четыре человека, в том числе двое детей, погибли под Лидой

Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…

6 часов назад

10 красных флагов в сексе, которые нельзя игнорировать

Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.

7 часов назад