3 декабря 2024, вторник20:55

Культура

Год кнігі: вынікі падвялі ў Столінскім раёне

7 декабря 2012, 16:35

Раённае свята “Кніга – восьмы цуд свету” прайшло ў Столінскім ГДК 5 снежня.

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні столінскіх школ і гімназіі, навучэнцы Столінскага сельскагаспадарчага ліцэя, іншыя госці.

Вядучыя Іван Ляшкевіч, Вольга Трапец і Таццяна Сімончык распавялі пра ўзнікненне пісьменнасці, гісторыю паходжання кнігі, узгадалі пра юбілеі М.Танка, Я.Коласа, Я.Купалы, а таксама пісьменнікаў са Століншчыны: Л.Данько-Майсюка, Г.Марчука і Л.Глушакова.

Гучалі песні і тэатралізаваныя замалёўкі ў выкананні ансамбля народнай музыкі “Выцінанка”, ансамбля танца “Рэха”, драматычнага тэатра “Пагарынне”, дзіцячага хору, а таксама салістаў Ніны Комік, Валянціны Сень, Фёдара Зарубы.

Дырэктар Столінскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Людміла Іванаўна Неўдах, падводзячы вынікі, ўзнагародзіла сям’ю, якая больш за ўсіх прачытала кніг з бібліятэк, – Пучынскую Алену з сынам Раманам, а таксама паэтэсу Ларысу Вырко.

На мерапрыемстве адбылася прэзентацыя кнігі-альбома пра народнага майстра – рэзчыка па дрэве Івана Піліпавіча Супрунчыка “Палескія былі ў творах Івана Супрунчыка”, падрыхтаванай Вольгай Лабачэўскай. Кніга выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

 


Руперт Гринт будет вынужден уплатить 2,3 миллиона долларов налогов / фото Getty Images
Фото: НАУ