6 октября 2024, воскресенье22:04

Запись

Год без ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка

23 июля 2012, 21:36

У пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла святая Імша, прысвечаная гадавіне адыходу ў вечнасць Казіміра Свёнтка (1914-2011).

На літургію, якую правялі Антоні Дзем’янка і арцыпастыр Тадэвуш Кандрусевіч. з’ехаліся вернікі з усёй Беларусі, а таксама госці з Польшчы і Украіны.

У нядзелю грамадскія актывісты арганізаваліі вечар памяці, на якім дзяліліся сваімі ўспамінамі аб іерарху. Удзельнікі распавядалі аб прыватных гісторыях, што звязаныя з Казімірам Свёнткам.

Гэта быў першы беларускі кардынал пасля 1798 году. Дзякуючы яго намаганням, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі  не быў перароблены пад бровар, пры актыўным удзеле ксяндза-кардынала абноўленая духоўная семінарыя ў Пінску і Архікатэдральны касцёл у Мінску.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото: zen.yandex.ru