19 декабря 2025, пятница20:48

Общество

Глыток беларушчыны ў Пінску

7 апреля 2016, 21:30

У сталіцы Палесся на вуліцы Леніна  адкрылася крама “Мой модны кут”, у якой можна набыць рэчы з беларускай сімволікай.

Уладальніца крамы Таццяна Данілішына распавяла Медиа-Полесью аб сваім бізнесе:

— Мы працуем усяго другі дзень. Асаблівай рэкламы не рабілі, аднак заходзіць даволі шмат пінчукоў, і водгукі ў асноўным станоўчыя. Цікава глядзець на рэакцыю людзей, якія ніколі не бачылі такога ў Пінску.

Таццяна Данілішына падкрэсліла:

— Акрамя бізнэсу, мы нясем і асветніцкую функцыю: папулярызуем рэчы і з’явы, звязаныя з беларускай мовай, культурай і гісторыяй. Наш тавар зроблены з беларускай душою і здаровым патрыятызмам. Далей плануем прадаваць тавар з палескім каларытам, так што чакаем  прапаноў ад пінчукоў.


Фото с сайта crossroadsoflife.ru