– Даволі шмат на старонках газет і часопісаў друкуюць звестак па гісторыі кнігадрукавання. Вось і з’явілася думка стварыць віртуальнае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых беларускіх дзеячаў асветы і культуры, – узгадала ідэю стварэння віртуальнай экскурсіі ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья загадчык Столінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Валянціна Грэчка.
У адным з памяшканняў вучэбна-метадычнага кабінета працуе адпаведная выстава, якую могуць убачыць настаўнікі пры наведванні ўстановы. Аднак, як адзначае Валянціна Грэчка, выставу не могуць убачыць усе школьнікі Століншчыны. Таму і было прынята рашэнне аб стварэнні віртуальнай экскурсіі, якая будзе перададзена ў кожную школу Столінскага раёна.
– Традыцыйна ў першы тыдзень верасня ў школах ладзяцца ўрачыстасці ў гонар беларускіх асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія стаялі ў вытокаў беларускага пісьменства і адукацыі. Віртуальная экскурсія “Ён сеяў мудрасці зярняты, каб свет пазналі землякі” дапаможа ў арганізацыі і правядзенні першага тыдня новага навучальнага года, – дадалі ў вучэбна-метадычным кабінеце.